Пакуль сродкі масавай інфармацыі праводзяць акультна-рэлігійныя абрады, пратэстуючы супраць гуманізму і свабоды чалавецтва, Ксенія Тарасевіч сабрала сведчанні таго, што самае робяць дзеці, афіцыянты «Старбакс» і распрацоўшчыкі GTA. Вывад адзін: нам усім патрэбна кропелька дабрыні.
Сатаніст ў Sturbucks
![](https://kyky-public-storage.s3.eu-central-1.amazonaws.com/image/file/2918/temp.png)
У ЗША дзяўчына Меган Пініён набыла каву ў Starbucks, а на ёй былі намяляваны нейкія дзівосныя пентаграмы ды лічба 666. Сітуацыя ўскладняецца тым, што пацярпелая — настаўніца ды каталічка. Таму яна доўга не думала, а адразу сфатаграфавала прынесены ёй заказ і выклала здымак на афіцыйнай старонцы Starbucks ў сацыяльнай сетцы Facebook. Фотаздымак хутка сабраў больш за 1,5 тысячы лайкаў і каля 700 репостаў, і дзяўчына атрымала значную падтрымку з боку простых амерыканцаў. Афіцыйны прадстаўнік Starbucks папрасіў прабачэння. А таксама дадаў, што, магчыма, «Старбакс» варта ўвесці абмежаванні на «дызайн кававай пены».
Дзяўчынка з запалкамі
![](https://kyky-public-storage.s3.eu-central-1.amazonaws.com/image/file/2919/temp.png)
Трохгадовая дзяўчына з Кітаю вельмі неўдала пагуляла з запальнічкай. Невядома, як дакладна ўсё адбылося, але маленькая дзяўчынка ўчыніла сапраўдны пажар. Яго ахвярамі сталі дванаццаць чалавек. Пасля здарэння бацька вінаватай здаўся паліцыі. Мужчыну абвінавачваюць у неправільным выкарыстанні правіл пажарнай бяспекі. Ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць кропелька справядлівасці — родным загінуўшых выплацяць кампенсацыю.
Спін-офф «Гары Поттара»
![](https://kyky-public-storage.s3.eu-central-1.amazonaws.com/image/file/2920/temp.png)
У спін-оффа пра прыгоды юнака-чараўніка са шрамам у выглядзе маланкі, які завецца «Фантастычныя звяры і месцы іх пасялення», будзе экранізацыя. І не абы якая, а ў выглядзе трылогіі. Нагадваем, што «Фантастычныя звяры і месцы іх пасялення» — гэта адзін з падручнікаў, па якому навучаліся героі Патэрыяны. У кнізе падзеі адбываюцца за 70 гадоў да прыгод Гарры Поттара і яго сяброў. Прадзюсеры зазначаюць, што гэта не прыквэл, а проста фільм па матывах таго сусвету, які стварыла Роўлінг у сваіх кнігах. Таксама яны абяцаюць нам зусім іншы чароўны свет, без усяго таго жаху і жудасных рэчаў, якія адбыліся пасля захопу ўлады Волан-дэ-Мортам. Ніякія даты пакуль што невядомыя, так што можна са спакойнай душою перачытаць старыя добрыя казкі пра «Хлопчыка, які выжыў».
65 адценняў помсты
![](https://kyky-public-storage.s3.eu-central-1.amazonaws.com/image/file/2921/temp.png)
16-гадовая дзяўчына з Мексікі Эрэдзі Элізабэт Гуцьеррас 65 разоў ударыла сваю сяброўку нажом. Зрабіла яна гэта з-за таго, што яе сяброўка выклала ў Facebook яе здымкі ў стылі «ню». Загінуўшая планавала памірыцца з Гуцьеррас, але тая вырашыла забіць сяброўку. Схапілі дзяўчыну на пахаванні, куды яна прыйшла. Зараз на Facebook праходзіць сваеасаблівая акцыя. Людзі з розных краін патрабуюць, каб дзяўчына была пакарана больш строга, чым гэта прадугледжана мексіканскім законадаўствам.
Новая GTA: Grand Theft Crimea
![](https://kyky-public-storage.s3.eu-central-1.amazonaws.com/image/file/2922/temp.png)
Няша-пракурор Наталля Паклонская трапіць у гульню па матывах легендарнай серыі GTA. Жанчына ўжо паспела стаць інтэрнэт-мемам і нават сэкс-сімвалам, таму стваральнікі гульні разлічваюць на поспех. Але дазвол пакуль што на выкарыстанне свайго вобразу Наталля не дала. «Разумеем — без згоды непрыстойна і не зусім правільна», — прызнаецца стваральнік гульні Артур Марцін. Сюжэт GTA трымаецца ў сакрэце. Але распрацаўшчыкі абяцаюць, што не будуць закранаць палітычныя пытанні. Шчыра кажучы, лёс гульні бачыцца досыць няясным, бо кампанія, якая плануе заняцца распрацоўкай, нават не зарэгістраваная.
Cэлфі пасля аргазму
![](https://kyky-public-storage.s3.eu-central-1.amazonaws.com/image/file/2923/temp.png)
Мода на сэлфі ўзмацняецца. Спачатку Google пажартаваў над сваімі карыстальнікамі, прапанаваўшы зрабіць фонам сваёй пошты gmail уласны партрэт. Ім можна было нават падзяліцца з сябрамі. Але, на жаль, функцыя знікла пасля 1 красавіка. Google не цалкам пакінуў тэму сэлфі. Кампанія зробіць ўласную прыладу для Android больш зручнай. Здымак не будзе абразацца па краях ды будзе падтрымліваць фільтры. Падвышэнне якасці фотаздымкаў — правільны крок, бо ўсё часцей мужчыны і жанчыны выкладваюць у сацыяльную сетку Instagram аўтапартрэты з тэгам «пасля сэксу».
На большасці фатаграфій парачкі абдымаюцца і ўсміхаюцца ў камеру. На некаторых закаханыя паляць цыгарэты. Публікуецца і мноства фатаграфій, якія паказваюць вялікім планам рукі — апошнія здымкі робяць адзінокія людзі.